У Мінску за адсутнасць цукру да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 46 кіраўнікоў гандлёвых арганізацый.

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Валянцін Байдак сёння на пасяджэнні ў гарвыканкаме, на якім абмяркоўвалася сітуацыя на спажывецкім рынку сталіцы.

Валянцін Байдак канстатаваў, што ўзнікненне ажыятажнага попыту, справакаванае чуткамі аб магчымым падаражэнні цукру, стварыла перабоі з яго пастаўкамі.

Калі раней у горадзе прадавалі 60 т цукру, то ў асобныя дні ажыятажу штодзённыя продажы ўзраслі да 400 т.
«Сёння прыняты ўсе меры, і я адказна заяўляю, што праблема з цукрам у сталіцы знятая цалкам. Павялічаны таварныя запасы ў рознічнай сетцы, на складах аптовага гандлю і на цукровых заводах маецца больш за 14 тыс.т цукру», — сказаў кіраўнік кіравання.

Разам з тым, паводле яго слоў, кіраўніцтва галіны прааналізаваў свае хібы, прычыны збою ў забеспячэнні таварамі, акалічнасці, якія спарадзілі іх. Прыняты меры па недапушчэнні падобнага. «Прычынай стала безадказнасць асобных кіраўнікоў буйных гандлёвых сетак, супермаркетаў, рознічных прадпрыемстваў. Не лепшым чынам спрацавалі аптовыя звёны. За гэта кіраўнікі гандлёвых арганізацый, якія дапусцілі адсутнасць цукру, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, усяго 46 чалавек», — інфармаваў Валянцін Байдак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?