Дэпутат Сяргей Гайдукевіч, лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі, прызначаны спэцыяльным прадстаўніком міністра замежных справаў Беларусі па ўзаемадзеяньні з эўрапейскімі структурамі. Прызначэньне кіраўніка псэўдаапазыцыйнае партыі і тэхнічнага кандыдата ў прэзыдэнты на такую пасаду можна інтэрпрэтаваць як жэст дэманстратыўнае пагарды да краінаў Эўрасаюзу. Успамінаецца, як прадстаўнікі лукашэнкаўскай адміністрацыі і СМІ ня раз называлі слабымі, млявымі і няздольнымі на цьвёрдую палітыку.

Варта адзначыць, што дачка С.Гайдукевіча жыве ў Аўстрыі, а сам ён былы вайсковец і паходзіць зь сям’і супрацоўніка дзяржбясьпекі.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0