Сёння ў Мінску ў Доме футбола прайшла чарговая справаздачна-выбарчая канферэнцыя Беларускай федэрацыі футбола. Галоўнай павесткай дня з’яўляліся выбары новага старшыні.

Зрэшты, асаблівай інтрыгі тут не было. Адзіным кандыдатам на гэтая крэсла быў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас. Былы старшыня Генадзь Нявыглас вырашыў пакінуць пасаду. Як сам растлумачыў, адной з прычын сталася ягонае вяртанне ў спіс неўязных у краіны Еўрасаюза.

У выніку Румас быў абраны адзінагалосна. За яго прагаласаваў 81 дэлегат.
Тых, хто быў супраць ці ўстрымаўся — не было. Румас стаў чацвёртым старшынём БФФ. І трэцім з адміністрацыйным рэсурсам.

Толькі першым старшынём быў прафесіянал Яўген Шунтаў, старшыня дзяржаўнага камітэта авіяцыі Рыгор Фёдараў і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Нявыглас.

Сяргею Румасу 41 год, ён з сям’і фінансістаў. Доўгі час працаваў у банкаўскай сферы. Узначальваў «Белаграпрамбанк». У снежні быў прызначаны на пасаду віцэ-прэм’ера.
Адзін з прадстаўнікоў рыначнага крыла ва ўрадзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?