Палітвязень Аляксандр Малчанаў, асуджаны на 3 гады турмы за ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня, дасылае лісты на волю. Яны змяшчаюцца ў блогу Малчанава.

Вось што ён напісаў у апошніх лістах. «Указаў у яўцы, што дзейнічаў з хуліганскіх пабуджэнняў. І ў паказаннях на допытах падчас следства, і на судзе я ўсё валіў на «эфект натоўпу». Маўляў, усё ламалі дзверы, ну і я не думаючы… Вядома, ніхто з КДБшнікаў мне не верыў, але яны з дня майго затрымання па-добраму і шляхам рознага ціску і пагрозаў, прымушалі агучыць мае паказаннi перад тэлекамерай. Пазней я пагадзіўся, падумаўшы, што ў тэлеэфіры я паведамлю свае паказанні, дзе сцвярджаў, што ў той дзень на акцыю прыехаў у адзіночку на папутцы. Тым самым дам людзям на волі ведаць якія паказанні я даю. І тыя, хто быў у той дзень са мной, змогуць прыняць меры. Але сэнсу ў гэтым ужо не было, на наступны дзень пасля майго «інтэрв’ю» яны вызначылі людзей, у чыёй кампаніі я прыехаў».

«Вось надышоў дзень суда, там я ўпершыню ўбачыў сваіх падзельшчыкаў — Атрошчанкава і Новіка. Незразумела, на якіх падставах нам прышылі папярэднюю змову.

Трэба сказаць, што адносная падстава для прыцягнення да адказнасці ў суддзі была толькі ў адносінах да мяне. Не разумею, чаму Змітру Новіку далі на паўгода больш, чым мне. Бо ён практычна нічога не рабіў, а супраць Аляксандра Атрошчанкава наогул не было НІЯКІХ доказаў.
А атрымаў ён чатыры гады наогул на роўным месцы. Вось і справядлівы суд па-беларуску».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?