У выніку сутыкненняў апазіцыі з супрацоўнікамі сіл бяспекі ў пятніцу ў Сірыі загінулі 112 дэманстрантаў, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на агенцтва EFE.

EFE адзначае, што такія дадзеныя апазіцыйны рух «Сірыйская рэвалюцыя» распаўсюдзіў праз сваю старонку ў сацыяльнай сетцы Facebook.

У пятніцу ў некалькіх сірыйскіх гарадах прайшлі акцыі пратэсту супраць прэзідэнта краіны Башара Асада. Сірыйскія ваенныя і паліцэйскія адкрылі агонь па апазіцыянерам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?