У справе тэракту загадак не меншае.

Ці магла група тэрарыстаў-аматараў ажыццявіць два выбухі і пры гэтым шэсць гадоў заставацца незаўважнаю для спецслужбаў? І калі, то чаму? Адказы на гэтае пытанне застаюцца «таямніцай следства». Пра неразгалошванне якой так навязліва папярэджвалі журналістаў, у тым ліку і рэдактара «Нашай Нівы».

Падазраваных у тэракце затрымалі праз лічаныя гадзіны пасля варварскага злачынства. Аляксандр Лукашэнка асабіста паведаміў краіне, што яна прызналіся ў сваёй віне. Але ў людзей заставаліся пытанні: а ці мог непрафесіянал вырабіць і даставіць на месца гэтых тэрактаў такую складаную выбухоўку? Кіраўнік краіны патлумачыў: галоўны падазраваны быў «унікальным чалавекам»: па ўсіх прадметах меў тройкі, а па хіміі — пяць.

Журналісты «Камсамолкі» здабылі атэстат аднаго з падазраваных хлапцоў. Аказалася, усё не зусім так. За базавую школу ў яго па хіміі была акурат тройка. А вось па выніках сярэдняй адукацыі ён здабыў сямёрку — за той час краіна перайшла на дзесяцібальную сістэму. Што праўда, гэта вышэйшая адзнака, чым па іншых прадметах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?