Рублёвыя і інвалютныя ўклады насельніцтва ў беларускіх банках у пераразліку на нацыянальную валюту за студзень - лістапад 2006 года павялічыліся больш як на Br2 трлн., або на 38,4 працэнта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі.

Нагадаем, што Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2006 год прадугледжваўся іх рост на Br1,5-1,9 трлн., або на 29-34 працэнты.

Паводле інфармацыі Нацбанка, за студзень - лістапад бягучага года дэпазіты грамадзян у нацыянальнай валюце ўзраслі на Br1,6 трлн. (на 44,7 працэнта), а ў замежнай валюце - на $231,3 млн. (на 26,8 працэнта). На пачатак снежня ўклады фізічных асоб у нацыянальнай валюце дасягнулі каля Br5,3 трлн., а ў замежнай - амаль $1,1 млрд.

Росту ўкладаў у многім садзейнічае праводзімая Нацыянальным банкам працэнтная палітыка. Яна накіравана на забеспячэнне прывабных умоў зберажэнняў у нацыянальнай валюце і павелічэнне даступнасці крэдытных рэсурсаў банкаў для насельніцтва і суб’ектаў гаспадарання. Нягледзячы на змяншэнне стаўкі рэфінансавання з 1 снежня гэтага года да 10 працэнтаў гадавых, узровень працэнтных ставак па ўкладах у беларускіх рублях па-ранейшаму перакрывае як тэмпы інфляцыі, так і даходнасць па зберажэннях у СКВ.

Акрамя таго, банкі пастаянна ўкараняюць новыя інструменты прыцягнення зберажэнняў насельніцтва, удасканальваюць дзеючыя віды паслуг, дадалі ў Нацбанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?