80-гадовы жыхар вёскі Рыцькавічы Лагойскага раёна (Мінская вобласць) загінуў, спальваючы сухую траву
Мужчына выпальваў сухую траву на полі паблізу вёскі. Не паспеўшы адысці ад хутка ўспыхнуўшага агню, бо перасоўваўся з цяжкасцю, ён атрымаў тэрмічныя апёкі 3 і 4 ступені.
Нягледзячы на намаганні лекараў рэанімацыйнага аддзялення Лагойскай цэнтральнай раённай бальніцы, выратаваць старога чалавека не атрымалася, і ён памёр.
Па дадзеным факце пракуратурай Лагойскага раёна будзе праведзена праверка.
0
0
0
0
0
0