Віленская біржа паведаміла, што польскі канцэрн «PKN Orlen» купіў у расейскага канцэрну «Юкос» кантрольны пакет акцыяў нафтаперагоннага заводу ў Мажэйках у Літве.

За 53,7 адсоткаў акцыяў заводу «Orlen» мусіў заплаціць амаль 4 млрд. літаў (1,5 млрд даляраў). Гэта была найвялікшая падобная зьдзелка ў гісторыі Віленскай біржы. А для палякаў гэта найвялікшая замежная інвэстыцыя. Заўтра ў Вільні будзе падпісаная дамова пра пераняцьце «PKN Orlen» ад літоўскага ўраду далейшых 30,66 адсоткаў акцый Мажэйкаў. Дзякуючы гэтаму паўстане адзін з найбуйнейшых нафтаперагонных канцэрнаў у Цэнтральна-ўсходняй Эўропе – улічваючы як колькасьць нафты, што будзе парарабляцца, гэтак і колькасьць заправачных станцыяў.

Нафтаперагонны завод у Мажэйках – адзінае прадпрыемства такога тыпу ў балтыйскіх краінах. Ён злучаны трубаправодам з тэрміналам на Балтыйскім моры.

Расея ў свой час настойвала на продажы заводу расейскаму ўласьніку і блякавала пастаўкі нафты на завод у часе, калі яго кантралявала амэрыканская кампанія "Ўільямс".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?