У бліжэйшыя дні сустрэча прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Украіны графікам Аляксандра Лукашэнкі не прадугледжаная. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэсавай службы беларускага лідара Павал Лёгкі.

«Нічога не пляануецца. Заўтра, 26 красавіка, кіраўнік дзяржавы будзе працаваць у Гомельскай вобласці, як гэта кожны год традыцыйна ў нас адбываецца», — сказаў Лёгкі.

Раней інфармацыйныя агенцтвы паведамлялі, што 26 красавіка прэзідэнты Беларусі, Расіі і Украіны Аляксандр Лукашэнка, Дзмітры Мядзведзеў і Віктар Януковіч у 25-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы сустрэнуцца ў Чарнобылі.

Сёння прэзідэнт Расіі пацвердзіў гэтым намер. «Заўтра я паеду ў Чарнобыль, там будзе сустрэча з маімі калегамі, а таксама з тымі, хто браў удзел у ліквідацыі аварыі», — заявіў Мядзведзеў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

Варта нагадаць, што Аляксандр Лукашэнка быў запрошаны на міжнародную канферэнцыю краін-донараў, якая прайшла 19 красавіка ў Кіеве з удзелам старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу. Аднак Барозу свой прыезд у Кіеў абумовіў адсутнасцю там Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускую дэлегацыю на імпрэзе ў Кіеве з нагоды 25-годзьдзя катастрофы на ЧАЭС узначаліў міністар надзвычайных сытуацыяў Уладзімір Вашчанка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?