Зміцер Бандарэнка прыйшоў у суд акуратны і падцягнуты.

Зміцер Бандарэнка прыйшоў у суд акуратны і падцягнуты.

Бацька Змітра, увайшоўшы, прывітаў сына «Хрыстос уваскрос!» Той адказаў — «Сапраўды ўваскрос!»

Бацька Змітра, увайшоўшы, прывітаў сына «Хрыстос уваскрос!» Той адказаў — «Сапраўды ўваскрос!»

Дзеці перадалі Змітру намаляванае велікоднае яйка.

Дзеці перадалі Змітру намаляванае велікоднае яйка.

Шэраг маладых людзей увайшоў у залу суда па пасведчаннях БРСМ.

Шэраг маладых людзей увайшоў у залу суда па пасведчаннях БРСМ.

У судзе Першамайскага раёна Мінска ідзе працэс над Змітром Бандарэнкам — даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Мабільная сувязь у зале суда не працуе.

У заключным слове абвінавачаны Зміцер Бандарэнка заявіў, што ўдзельнікі мітынгу, у тым ліку і ён, 19 снежня рэалізавалі сваё канстытуцыйнае права на мірныя сходы, што яны пратэставалі супраць сфальшаваных выбараў і што прыйдзе час, калі шмат каго спытаюць: чаму не пратэставаў ён? Паводле Змітра Бандарэнкі сапраўдныя страты — на мільярды даляраў — нанеслі краіне тыя, хто пасадзіў за краты кандыдатаў на прэзідэнта і перашкодзіў дэмакратычнаму выхаду краіны з палітычнага і эканамічнага крызісу. Завяршаючы выступ, Зміцер Бандарэнка звярнуўся да суддзі Тацяны Рывінскай: «Мой лёс у вашых руках, але, магчыма, болей, чым мой лёс. Наш слоган быў такі: гісторыя робіцца сёння, гісторыю робім мы. Першую частку слогана я прыдумаў, другую — Андрэй Саннікаў. І сапраўды, сёння робіцца гісторыя. Высокі суд! На вас з надзеяй глядзіць наша сям’я, на вас з надзеяй глядзяць вельмі шмат грамадзянаў Беларусі. На вас з надзеяй глядзяць шмат людзей, якія цікавяцца сітуацыяй у Беларусі. Як кажуць, узмах матылька можа нарадзіць новы сусвет. Беларускі суд валодае сілай, большай за ўзмах матылька. Мой лёс у вашых руках, але, магчыма, болей, чым мой лёс. Але я гатовы прыняць любое ваша рашэнне». (Цытата з радыё «Свабода».)

19:39

Пракурор папрасіў асудзіць Бандарэнку на тры гады агульнага рэжыму (максімальны тэрмін па гэтым артыкуле).

17:47

Прагляд матэрыялаў судовай справы скончаны. Абвешчаны перапынак на 30—40 хвілін да судовых спрэчак. Кіраўнік мінскага ДАІ Карзюк — ключавы сведка ў справе, на суд не прыйшоў, таму былі зачытаныя яго паказанні, дадзеныя на папярэднім следстве.

Потым пачалося азнаямленне з аўдыё-, відэа– і фотаматэрыяламі справы. Пісьмовыя і аўдыёматэрыялы збольшага ўяўлялі сабой раздрукоўкі тэлефонных размоў З. Бандарэнкі з Саннікавым, Радзінай, Івашкевічам ды інш. Паказана было відэа, у асноўным гэта кадры з Бандарэнкам, дзе той стаіць на прыступках Палаца прафсаюзаў і заклікае мяняе лысую рызіну. Зміцер Бандарэнка заявіў, што меў на ўвазе дзяржаўную машыну, якая прабуксоўвае.

15:40

Суд пачаў вывучаць пісьмовыя матэрыялы справы.

14:10

Апытанне сведкаў скончылася. Былі апытаныя 13 сведкаў, з іх 5 супрацоўнікаў ДАІ, 5 кіроўцаў аўтобусаў, астатнія — асобы, што агучвалі ў машынах заклікі, што акцыя несанкцыянаваная. Толькі супрацоўнік ДАІ Данянкоў заявіў, што бачыў за Саннікавым чалавека, падобнага да Бандарэнкі. Астатнія выкліканыя сведкі Бандарэнкі не бачылі.

Цяпер абвешчаны перапынак да 15:10, бо ў суд не з’явіўся начальнік мінскага ДАІ Карзюк. Вырашаецца, ці можна далей працягваць судовае пасяджэнне.

Мабільная сувязь па-ранейшаму не працуе.

Зміцер Бандарэнка прынёс прабачэнні за нязручнасці ў карыстанні грамадскім транспартам вечарам 19 снежня. Дарэчы «Мінсктранс» выставіў рахунак за матэрыяльную шкоду ў суме 159 тыс. 470 рублёў, шкоды аплачаная, хоць квіток аб аплаце яшчэ не паступіў.

Бандарэнка вельмі паважліва гаворыць пра Андрэя Саннікава, называе яго «мой кандыдат», зазначае, што яму вельмі імпанавала працаваць з ім і ягоная задача на Плошчы была суправаджаць Саннікава.

Зміцер Бандарэнка заявіў, што цяпер задача — прамыя перамовы ўлады і апазіцыі. Ён таксама заявіў, што ягоны працэс палітычны і што адзінага плана на 19 снежня не было.

Усе спадзяваліся на другі тур.

Бандарэнка выказаў моцнае абурэнне, што з 22 верасня яго тэлефон праслухоўваўся.

Гэта не крымінальная, а палітычная справа, сказаў ён
11:45

Пачалося апытанне сведкаў.

11.40

«У мяне сур’ёзныя праблемы са здароўем: абвастрылася язва, падагра, хвароба хрыбта», — заявіў Бандарэнка. Паводле ягоных слоў, у яго «частковы параліч правай нагі».

11:35

Інтэрфакс: Бандарэнка «ўражаны хцівасцю Макдональдса». Ён лічыць, што недаатрыманы прыбытак — не шкода. «На гэтым маршруце руху калоны ёсць і іншыя прадпрыемствы, яны працавалі, ніхто ім не перашкаджаў. А некаторыя вырашылі, што ім замінаюць. Гэта на іх сумленні, на тое яны і камерсанты, грошы ім не перашкодзяць», — сказаў Бандарэнка.

Прадстаўнік абвінавачвання даводзіць у судзе, што сваімі дзеяньнямі Бандарэнка перашкодзіў працы прадпрыемстваў «Макдональдс» і «БелЕўрасетка», пункту абмену валютаў, станцыі метро «Кастрычніцкая» і Палаца культуры прафсаюзаў.

11.20

Радыё Свабода: Бандарэнка абурыўся тым, што з верасня 2010-га ягоны тэлефон праслухоўваўся. Ён нагадаў, што ў ЗША за праслухоўванне тэлефонаў прэзідэнт Ніксан некалі страціў пасаду.

11.05

Бандарэнка: я прыйшоў на плошчу падтрымаць свайго кандыдата. «Я не быў галоўнай дзеючай асобай, я быў побач з кандыдатам, але гэта крыху іншае».

11:11

Радыё Свабода: Прадстаўнік абвінавачвання ўдакладніў, што Бандарэнка перашкодзіў працы прадпрыемстваў «БелЕўрасетка», пункту абмену валюты, станцыі метро «Кастрычніцкая» і Палаца культуры прафсаюзаў.

Бандарэнку таксама вінавацяць у тым, што «праз Інтэрнэт заклікаў да ўдзелу ў акцыі на плошчы, выказваў надуманыя сцвярджэнні пра недэмакратычнасць выбараў і іх фальшаванне».

10.51

Прадстаўнік абвінавачання лічыць Бандарэнку вінаватым у грубым парушэнні грамадскага парадку і непадпарадкаванні ўладам, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс». «Фактычна кіруючы выбарчай кампаніяй Саннікава, здзейсніў злачынства, якое выявілася ў арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, спалучаных з непадпарадкаваннем законным патрабаванням органам улады і парушэннем работы транспарту і арганізацый», — заявіў прадстаўнік абвінавачвання.

10:52

Сувязь ў судзе працуе з перабоямі.

Бандарэнка трымаецца спакойна. Распавядае, што ў Беларусі надыходзіць крызіс, пра які папярэджвалі кандыдаты ў прэзідэнты.

10.39

Агенцтва «Інтэрфакс-Захад» паведаміла, што

Зміцер Бандарэнка прызнаў, што ўдзельнічаў у масавай дэманстрацыі 19 снежня, але не прызнаў сваёй віны ні па адным іншым пункце абвінавачвання.

10.00

Палітыка судзіць Таццяна Рывінская.

У зале суда не працуе мабільная сувязь.

Ад фотарэпарцёра «Нашай Нівы», які выйшаў з залы, стала вядома, што адным з першых у залу суда ўвайшоў бацька Змітра. Ён гукнуў сыну: «Хрыстос уваскрос!» Той адказаў — «Сапраўды ўваскрос!».

Дзеці перадалі Змітру намаляванае велікоднае яйка.

Шэраг маладых людзей увайшоў у залу суда па пасведчаннях БРСМ. Яны занялі апошнюю лаву.

На працэсе прысутнічаюць дыпламаты АБСЕ і краін Еўрасаюза, а таксама бацькі журналісткі Ірына Халіп Уладзімер Халіп і Люцына Бяльзацкая.

Улады абвінавачваюць Змітра ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (арт. 342, ч.1). Ранейшых абвінавачаных судзілі за масавыя беспарадкі і яны атрымалі да чатырох гадоў зняволення.

Нагадаем, палітык, які з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года пасля шматтысячнай маніфестацыі пратэсту супраць парушэнняў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. З таго часу ён знаходзіўся ў турме КДБ. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Змітру Бандарэнку 47 гадоў. Ён нарадзіўся ў Мінску. Выпускнік Інстытута фізкультуры, ён знайшоў сябе як журналіст. У 1997-м стаў адным з ініцыятараў падпісання «Хартыі-97» — ліста пратэсту супраць дыктатуры. Ад таго часу быў сярод лідараў «Хартыі» і «Еўрапейскай Беларусі». Бандарэнка займаў бескампрамісныя пазіцыі ў адносінах да дыктатуры, выступаў за поўны дэмантаж аўтарытарнага рэжыму, ішоў у першых шэрагах многіх маніфестацый і акцый пратэсту.

***

За «Плошчу» асуджана ўжо восем чалавек: за ўдзел у масавых беспарадках Васіль Парфянкоў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму; Аляксандр Атрошчанкаў — да чатырох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму; Мікіта Ліхавід — да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі, Дзмітрый Новік і Аляксандр Малчанаў — да трох з паловай і трох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна; грамадзяне РФ Арцём Брэус і Іван Гапонаў — да штрафу ў 300 базавых велічыняў (10,5 млн. рублёў) кожны; Дзмітрый Мядзведзь — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

За злоснае хуліганства былі таксама асуджаныя Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў — на два і чатыры гады пазбаўлення волі адпаведна. Іх затрымалі 18 снежня, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

Заўтра, 27 красавіка пачнецца суд над былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым, якога будуць судзіць у судзе Партызанскага раёна.

Былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў абвінавачваецца ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» і яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Вечарам 19 снежня ён быў жорстка збіты, і ад ночы прэзідэнцкіх выбараў ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

У гэты ж дзень, 27 красавіка, у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачнецца суд над Паўлам Вінаградавым, Алесем Кіркевічам, Дзмітрыем Драздом, Уладзімірам Хамічэнкам і Андрэем Пратасенем. Вінаградаў, Дрозд, Кіркевіч, Пратасеня, Хамічэнка абвінавачваюцца ў масавых беспарадках (артыкул 293 КК, ч.2, тэрмін пазбаўлення волі да 8 гадоў). Вінаградаў, апроч беспарадкаў, яшчэ ў абразе нацыянальных сімвалаў (арт. 370, спаліў пудзіла Лукашэнкі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?