Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 27 красавіка чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–9°С, у асобных раёнах да плюс 12°С, максімальная днём плюс 18–24°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–9°С, днём плюс 21–23°С.

28 красавіка ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу па поўначы, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–11°С, днём плюс 18–24°С, па Віцебскай вобласці плюс 15–17°С.

29 красавіка воблачна з праясненнямі. Па поўдні кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–8°С, днём плюс 12–19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?