Папулярны сайт prokopovi.chчасам працуе са збоямі. Зашмат людзей яго наведвае, і часам сервер не вытрымлівае нагрузкі.

Сайт выкарыстоўваецца беларусамі ў якасці своеасаблівай электроннай біржы — людзі дамаўляюцца паміж сабой наконт куплі/продажу валюту і ўдвох ідуць у банк.
Першы прадае валюту па афіцыйным курсе, другі адразу ж яе купляе, а пасля за межамі абменнікам даплачвае першаму розніцу ў афіцыйным і рэальным курсе.

Так і законы не парушаюцца, і людзі здабываюць сабе дэфіцытную валюту.

Адміністрацыя сайта зазначае, што першы ў Беларусі сайт электроннага абмена грошай дасяжны таксама па адрасе prokopovich.net.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?