26 красавіка пачаўся афіцыйны візіт ва Украіну міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна.

Як паведаміла прэс-служба беларускага абароннага ведамства, падчас візіту плануецца правядзенне двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам Міністэрства абароны Украіны, у межах якіх будуць разгледжаныя пытанні далейшага развіцця ваеннага супрацоўніцтва.

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінабароны Украіны, 27 красавіка апрача сустрэчы Юрыя Жадобіна з украінскім калегам Міхаілам Ежэлем адбудуцца перамовы ваенных дэлегацый дзвюх краін. На гэтых мерапрыемствах будуць праведзеныя ваенна-палітычныя кансультацыі і абмеркаваныя перспектывы ўзаемадзеяння ў абароннай сферы.

Беларускія ваенныя азнаёмяцца з сістэмай падрыхтоўкі кадраў у Нацыянальным універсітэце абароны Украіны і Цэнтры падрыхтоўкі афіцэраў для шматнацыянальных штабоў, а таксама задачамі, структурай і асноўнымі сістэмамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі асобнага палка прэзідэнта Украіны.

Апрача таго, праграмай візіту прадугледжанае наведванне беларускай дэлегацыяй некаторых прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу Украіны.

Візіт завершыцца 27 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?