Такую лічбу агучыла першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.
Па яе словах, дзярждатацыі скараціліся і апошнія 3-4 гады амаль не павялічваюцца. У першую чаргу падтрымліваюцца дзіцячыя і літаратурна-мастацкія выданні. За апошнія пяць гадоў колькасць датацыйных выданняў зменшылася ўдвая: з 47 да 20. За гэты час на самаакупальнасць выйшлі такія выданні, як часопіс «Вясёлка» і газета «Культура».
«Беларуская нацыянальная прэса навучылася жыць у рыначных умовах. Навучылася працаваць з рэкламай».
Але спн. Ананіч адзначыла, што праблемы застаюцца ў штодзённых газет.
Разам з тым намесніца міністра інфармацыі сказала, што пры дапамозе дзярждатацый створана паліграфічная база ў абласных гарадах, каб «газеты маглі выходзіць у колеры».
0
0
0
0
0
0