паведаміў 26 красавіка ў Мінску на брыфінгу журналістам міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

«На гэты момант прагноз разлічваецца. У аснове разліку ляжаць два фактары: якім Нацбанк вызначыць раўнаважны курс і наколькі зніжэнне бюджэтных расходаў дазволіць выканаць параметры ВУП», — сказаў ён.

Міністр падкрэсліў,

што на гэты момант у Мінэканомікі няма дакладных адказаў ні на першае, ні на другое пытанне. «Таму сцэнарый, які ў нас ёсць, не хацелася б афішаваць», — зазначыў ён.

Снапкоў пагадзіўся, што сітуацыя на валютным рынку адбілася на індэксе спажывецкіх цэн. «Дэвальвацыйныя чаканні, закладванне рызыкаў адбываецца паўсюдна: пачынаючы ад паставак спажывецкіх, заканчваючы буйнымі здзелкамі», — канстатаваў міністр.

Апрача таго, сітуацыя на валютным рынку, мяркуе ён, негатыўна адбіваецца на беларускім бізнесе. Разам з тым Снапкоў падкрэсліў, што «база інфляцыі, без уліку энергетычных тавараў і індэкса спажывецкіх цэн на харчаванне, які сфарміраваўся ў многім на знешнім контуры, склала 3,6–3,7%».

Міністр прагназуе, што да сярэдзіны года «цэны збалансуюцца і знойдуць сваё раўнаважнае палажэнне».

Нагадаем, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, з пачатку красавіка спажывецкія цэны на тавары і платныя паслугі насельніцтву ўзраслі на 2,5%, у тым ліку з 12 па 19 красавіка — на 0,7%. З пачатку года прырост спажывецкіх цэн склаў 8,8% пры гадавым прагнозе 7,5–8,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?