Уздоўж бульвара Мулявіна прыпаркаваныя каля дзесяці аўтазакаў са спецназаўцамі ўнутры.
На бульвары машыны з'явіліся каля 15-й гадзіны, за тры гадзіны да пачатку акцыі. Хоць сёння не чакаецца вялікага збору людзей, улады перастрахоўваюцца.

Дарэчы, у Мінску сёння спякотна.

Чытачы паведамляюць, што спецназаўцы канцэнтруюцца таксама на вуліцы Дарашэвіча — там стаяць аўтазакі і аўтобусы з танаванымі шыбамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?