паведаміў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на ​​пытанні журналістаў 26 красавіка ў Нароўлі.

«Гэты чалавек асвоіў гэта рамяство, бачачы ўсё па тэлебачанні і вывучаючы ў інтэрнэце, гэта з яго паказанняў. Ён упершыню гэта ўбачыў там. Думаю, што сёння можна аб гэтым сказаць».

«Калі б мы не спынілі цяпер гэты тэрарыстычны акт, былі б выбухі ў цягніку (гэта ён бачыў „Неўскі экспрэс“ у Расіі), на прыпынку (ужо былі падрыхтаваны, і ён паказаў гэтыя выбуховыя прылады) і ў аўтобусе. Усё як у Расіі», — працягнуў кіраўнік дзяржавы.

Усё гэта, лічыць Лукашэнка, наступства глабалізацыі, ад якой нікуды не сысці: «Увесь свет глабалізуецца, аб’ядноўваецца, і ўсе праблемы, якія ёсць там, так ці інакш свабодна пранікаюць на тэрыторыі іншых дзяржаў. Пры з’яўленні інтэрнэту няма праблемы ўбачыць, што робіцца ў іншых дзяржавах. У інтэрнэце усё гэта выкладваецца. Ён там вучыўся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?