Вольга і Вячаслаў Дашкевічы — бацькі Змітра Дашкевіча, кіраўніка Маладога Фронту.

Вольга і Вячаслаў Дашкевічы — бацькі Змітра Дашкевіча, кіраўніка Маладога Фронту.

Пра гэта паведаміла Польскае радыё для Беларусі. Сэрца Вольгі Дашкевіч спынілася ўночы на 26 красавіка. Ёй было ўсяго 54 гады, яна не хварэла. Вось толькі сэрца за Змітра...

***

Бацькі Змітра Дашкевіча пражылі разам 32 гады. Гэтую дату яны адзначылі два тыдні таму. Абодва працавалі журналістамі. Сям’я шмат вандравала. Зміцер нарадзіўся на Гомельшчыне, потым Дашкевічы пераехалі на Далёкі Ўсход у Магаданскую вобласць. А праз пяць год вярнуліся ў Беларусь, пасяліліся ў Старых Дарогах (Мінская вобласць). У Дашкевічаў сціплая двухпакаёўка.

Апошнія месяцы Вольга Дашкевіч моцна перажывала за сына, кепска сябе адчувала, з-за чаго не змагла прыехаць на суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?