Лідар Руху «За Свабоду» пракаментаваў скандальныя заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя 26 красавіка.

— Рэжым крыўдуе і злуецца амаль на ўвесь свет. Апрача такіх самых рэжымаў-парыяў. Беларусь ператварылася ўжо нават не ў асаджаную крэпасць, а ў асаджаную казарму з салдафонскімі манерамі, — цытуе словы палітыка сайт рух.by.

Як вядома, у сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка назваў прэзідэнта Еўракамісіі Жозэ Мануіла Барозу казлом, а кіраўніцтва Украіны абвінаваціў ва «вшивости».

— Вось і з Украінай улада пасварылася, прычым у такі жалобны дзень. Што да абразаў у бок Барозу, то гэта проста па-за межамі прыстойнасці, — кажа Аляксандр Мілінкевіч.

На яго думку, такімі паводзінамі

«кіраўнік краіны ганьбіць цэлую нашу дзяржаву і цэлы народ».

— Разам з тым хамства падкрэслівае адчай, ілюструе, што гэтая мадэль кіравання ўжо не толькі не мае перспектываў, але і ставіць Беларусь на мяжу выжывання, — лічыць лідар Руху «За Свабоду». — Небяспека ў тым, ва ўмовах усур’ёз пагражаючага банкруцтва ўлада перабывае ў стане паталагічнай неадэкватнасці і спрабуе тактычна хітраваць. Не адчувае моманту адказнасці і стратэгічнага выбару. Гэта можа прывесці да здачы эканамічнага суверэнітэту і пераўтварэння краіны ў правінцыю ўсходняй неаімперыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?