Вясковыя ластаўкі вяртаюцца ў Беларусь з паўднёвых краін, паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) Руслан Шайкін.

Гэтыя птушкі заўважаныя ужо ў многіх абласцях краіны. «Першыя ластаўкі прыляцелі і на поўнач Беларусі», — распавёў арнітолаг. «Усталяванне цёплага надвор’я спрыяльна адбіваецца на вясновым прылёце птушак. Ластаўкі з’яўляюцца насякомаеднымі птушкамі, і іх прылёт так ці інакш звязаны з’яўленнем лятучых кузурак», — дадаў Руслан Шайкін.

Колькасць вясковых ластавак у Еўропе за апошнія дзесяцігоддзі скарацілася на 17%. Значна менш вясковых ластавак стала ў Францыі, Германіі, Польшчы, Украіне. У Беларусі колькасць гэтых птушак адносна стабільная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?