Суд Маскоўскага раёна Мінска прыняў рашэнне дазволіць Змітру Дашкевічу прысутнічаць на пахаванні маці, якая раптоўна памерла 26 красавіка.

Зараз практычныя крокі мусіць зрабіць адміністрацыя следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага, дзе ўтрымліваецца Зміцер, асуджаны па артыкуле «хуліганства».

На гэты час невядома, калі, якім чынам і ці вызваляць Дашкевіча на час пахавання ўвогуле. У прыёмнай ізалятара параілі прыйсці непасрэдна да іх і пацікавіцца абставінамі справы ранкам 28 красавіка.

Пахаванне 54-гадовай Вольгі Дашкевіч адбудзецца 28 красавіка ў Старых Дарогах. Непасрэднай арганізацыяй жалобнага мерапрыемства займаюцца сябры «Маладога фронту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?