Сітуацыя на валютным рынку Беларусі можа стабілізавацца цягам 3–6 месяцаў. Пра гэта, як паведамляе БелТА, заявіў дырэктар дэпартамента аналітыкі кампаніі «UFS Investment Company» Павал Васіліядзі.

На яго думку, расійскі крэдыт у аб’ёме 1 мільярда даляраў і крэдыт на 2 мільярды даляраў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС дапамогуць нармалізаваць агульнае становішча.

Тым часам спецыяліст адзначыў неабходнасць правядзення ў краіне дэвальвацыі: «

Дэвальвацыя ў межах 20% будзе карыснай і выраўняе плацёжны баланс Беларусі».

У сваю чаргу прадстаўнікі Нацыянальнага банка Беларусі заявілі, што ўсе атрыманыя грошы пойдуць на падтрымку золатавалютных рэзерваў і ні пра якое «насычэнне абменнікаў», як было заяўлена раней, гаворка не ідзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?