Марына Адамовіч лічыць, што пасля працяглай галадоўкі ў мужа пачаліся праблемы з сэрцам. 27 красавіка жонка Мікалая Статкевіча атрымала адразу два лісты.

«Мікалай піша, што дата суду яму, як і раней, невядомая. Прычым, толькі з майго ліста ён даведаўся, што некаторым ужо прызначаныя працэсы. Бо раней ён думаў, што пойдзе першым. А далей у лісце ўсё запэцкалі. І яшчэ, відаць, у яго праблемы з сэрцам. Бо ён піша, што пакрысе аднаўляецца, але вымушаны быў спыніць трэніроўкі, таму што сэрца не даганяе хуткасць аднаўлення мышачнай масы. Думаю, Мікалай б не спыніў трэніроўкі без прычыны. Хутчэй за ўсё, у яго пасля галадоўкі застаюцца праблемы з сэрцам», — кажа Марына Адамовіч.

Да гэтых двух лістоў Марына Адамовіч не атрымлівала ад мужа лістоў тыдні тры. Хоць, па словах жанчыны, муж піша 3–4 лісты кожны тыдзень. Апошні атрыманы ліст мае выключна бытавы змест, магчыма, менавіта таму яго і прапусціла цэнзура.

З моманту затрымання 19 снежаня 2010 па 12 студзеня 2011 г. Мікалай Статкевіч галадаў у СІЗА КДБ. Вечарам 12 студзеня кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч спыніў галадоўку ў СІЗА КДБ. Трохтыднёвая галадоўка «на фоне атрыманай траўмы» (да гэтага часу невядома, пра якую траўме пісаў палітык сваёй жонцы) праходзіла вельмі цяжка.

Ужо пазней у Мікалая Статкевіча з’явіліся праблемы са зрокам, і Марына Адамовіч вымушана была перадаваць акуляры.

19 сьнежня 2010 года ён прымаў удзел у акцыі на плошчах Кастрычніцкая і Незалежнасці. Пасля жорсткага разгону мітынгу пры ад’ездзе на таксі быў заблакаваны спецназам і затрыманы. Цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ, дзе з 19 снежня па 12 студзеня праводзіў галадоўку пратэсту. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю масавых беспарадкаў. Адзін з тых, каго Amnesty International прызнала вязнем сумлення пасля падзей на Плошчы.

Крымінальныя справы Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова, Дзмітрыя Буланава будуць разглядацца ў судзе Ленінскага раёна Мінска, суддзя Людміла Грачова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?