Галоўны банк краіны прыпыніў крэдытныя выплаты па заключаных дамовах на льготнае будаўніцтва — «Няма грошай».
У «Беларусбанка» скончыліся нават беларускія рублі. З банальным адказам «няма грошай» сутыкнуліся грамадзяне, якія ўдзельнічаюць ў долевым будаўніцтве з прыцягненнем ільготнага крэдыту. Гэтыя выплаты (звычайна 3–10 мільёнаў штомесяц) праводзяцца ў пачатку месяца, але ў красавіку грошы ўсё яшчэ непераведзеныя.
Супрацоўнікі банка тлумачаць, што
раней сродкі выдзяляліся з унутраных рэзерваў банка, а цяпер «Беларусбанк» чакае, пакуль іншыя структуры дадуць дазвол на выдачу грошай.Такая пратэрміноўка з’яўляецца парушэннем крэдытных дамоваў. У большасці выпадкаў за яе будуць расплачвацца самі дольшчыкі — неаплачаная частка крэдыту штомесяц павялічваецца на індэкс
калі банк не пераводзіць абяцаныя 10 мільёнаў, дольшчыкі будуць вымушаныя даплаціць больш за 300 тысяч рублёў.
0
0
0
0
0
0