Хадановіч і Разанаў
16 сьнежня (субота)
Хадановіч і Разанаў
16 сьнежня (субота) а 18-й у Пушкінскай бібліятэцы (Менск, вул. Гікалы, 4) – імпрэза з цыклю вечароў беларускай і расейскай паэзіі «Насустрач». Чытаньні ладзяць Андрэй Хадановіч і расейскі паэт Андрэй Радзівонаў
Уваход – 2 000 рублёў. Выхад – бясплатны.
Мельнікаў сьпявае ў сталіцы
17 сьнежня (нядзеля) а 15-й гадзіне – Андрэй Мельнікаў у «Доме Ваньковічаў» (Інтэрнацыянальная, 33а). Уваход па музэйных квітках.
Хакей
17 сьнежня пройдуць матчы чарговага туру чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай (экстраліга)
«Керамін» (Менск) – «Нёман» (Горадня). Лядовы палац на Прытыцкагаю
«Хімвалакно» (Магілёў) – «Берасьце». Палац спорту.
«Віцебск» – «Юнацтва» (Менск). Палац спорту.
«Хімік-СКА» (Наваполацак) – «Дынама» (Менск). Палац спорту і культуры
«Мэталюрг» (Жлобін) – «Гомель». Матч пройдзе ў Гомелі ў Лядовым палацы.
Пачатак усіх матчаў а 13-й
Паміж
19 сьнежня ў бары на Чкалава, 12 адбудзецца прэзэнтацыя часопіса «Паміж» № 5. У вечарыне бяруць удзел: Алесь Анціпенка, Валянцін Акудовіч, Вольга Калацкая, Марыйка Мартысевіч, Серж Мінскевіч, Вадзім Клімовіч ды іншыя. Вядучыя імпрэзы – Аксана Спрынчан і Віка Трэнас. Пачатак а 18.00. Запрашаем!