Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, 4 з іх — у цяжкім стане, 20 — сярэдняй ступені цяжкасці, 47 — лёгкай ступені цяжкасці.

28 красавіка з бальніц выпісаны чатыры пацярпелыя ад выбуху, 27 красавіка — трое, 26 красавіка — дзевяць, 25 красавіка — шэсць чалавек.

Пацыенты атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме, адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя. У начны час для назірання за пацярпелымі ў бальніцах узмоцнены брыгады дзяжурных урачоў. Ва ўсіх лячэбных установах ёсць дастатковы запас перавязачнага матэрыялу і медыкаментаў, донарскай крыві. Арганізавана кругласутачнае дзяжурства персаналу на аптэчных складах для аператыўнага папаўнення бальніц неабходнымі лекавымі сродкамі. Забяспечваецца псіхалагічная падтрымка пацярпелых і іх блізкіх.

Нагадаем, у выніку выбуху ў мінскім метро 11 красавіка пацярпела больш за 200 чалавек. З іх 14 загінулі, 167 былі шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?