Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 14 снежня прыняла ў другім чытанні законапракт аб папраўках у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях па пытаннях адказнасці за мытнае правапарушэнне.

Як паведаміў на пленарнай сесіі парламента член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Аляксандр Гудкоў, у кодэкс прадугледжваецца ўвесці норму, у адпаведнасці з якой пры незаконным перамяшчэнні тавараў праз мытную граніцу Беларусі ў транспартным сродку са спецыяльна абсталяванымі тайнікамі канфіскацыя транспартнага сродку праводзіцца толькі ў тым выпадку, калі кошт грузу, што перавозіцца, перасягае 40 базавых велічынь. Тым самым артыкул 14.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года прыводзіцца ў адпаведнасць з указам прэзідэнта Беларусі ад 2 чэрвеня 2006 года нумар 367 "Аб адміністрацыйнай адказнасці за ўтойванне ад мытнага кантролю тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную граніцу Рэспублікі Беларусь".

Як растлумачыў Аляксандр Гудкоў, увядзенне крытэрыю 40 базавых велічынь дае магчымасць раздзяліць адміністрацыйную адказнасць за перамяшчэнне нязначных і буйных партый тавараў праз мытную граніцу, якое ўчыняецца з утойваннем ад мытнага кантролю. Акрамя таго, у законапраекце прапануецца азначэнне паняцця "тайнік", што будзе садзейнічаць праваахоўным органам у аднолькавай класіфікацыі выяўленага правапарушэння

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?