У найбліжэйшы час беларускія дзяржаўныя СМІ перастануць акцэнтаваць увагу на курсах валют і росце цэн у краіне.

Такую рэкамендацыю атрымалі сёння намеснікі галоўных рэдактараў дзяржаўных газет на нарадзе ў Адміністрацыі прэзідэнта. «Гэтыя тэмы варта пакуль што адкласці», — даведаліся яны. Інфармацыя была атрыманая карэспандэнтам «Нашай Нівай» ад аднаго з удзельнікаў нарады на ўмовах канфідэнцыйнасці.

Галоўныя ж рэдактары сёння знаходзяцца на спецыяльным ідэалагічным семінары ў Гродна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?