Такая характарыстыка беларускаму лідару дадзена ў рэдакцыйным артыкуле The Times. Па меркаванню выдання, Лукашэнка мае намер для страху караць кожнага, хто кідае яму выклік.
«І таму апазіцыянер Андрэй Саннікаў быў аддадзены ў Менску пад суд па абвінавачанні ў арганізацыі масавых антыўрадавых пратэстаў пасля выбараў», — цытуе фрагмент артыкула inopressa.ru.

Між тым паводле афіцыйных вынікаў Саннікаў атрымаў на выбарах ўсяго 2,5% галасоў. «Але на справе

Саннікаў — голас сумлення, якое асуджае самавольства ўлады, і таму нелегітымны рэжым спрабуе заткнуць яму рот
», — піша газета. Уласна, у снежні былі арыштаваныя 7 з 9 кандыдатаў у прэзідэнты і сотні іншых мірных дэманстрантаў.

«Можна зразумець, што Еўразвяз зараз заняты падзеямі на Блізкім Усходзе. Але яму таксама варта выказваць абурэнне ў дачыненні да краіны па суседстве», — заключае выданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?