Судом Фрунзенскага раёна Мінска на шэсць гадоў пазбаўлення волі асуджаны 23-гадовы мінчанін, які жорстка забіў былога мужа сваёй маці.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, злачынства было здзейснена 8 сакавіка 2010 г. У гэты дзень мужчына прыйшоў у госці да сваёй дачкі, якая жыве разам з маці і братам, і застаўся ў кватэры, калі дачка і былая жонка пакінулі яе. У гэты час паміж ім і маладым чалавекам адбылася сварка. Падчас бойкі хлопец задушыў бацьку сваёй сястры, нажоўкай распілаваў труп, вывез рэшткі ў Валожынскі раён і спаліў.

Прысуд суда быў абвешчаны 26 лістапада 2010 г. і цяпер ўступіў у сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?