Літаратура22

Памерла Валянціна Коўтун

Пісьменніцы было 65 гадоў.

Учора ў Пінску на 66-м годзе жыцця памерла вядомая беларуская пісьменніца Валянціна Коўтун,
паведамляе сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Валянціна Коўтун (сапр. Валянціна Новік), нарадзілася 6 красавіка 1946 г. у вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўніка.

У 1963 г. скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу, працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. У 1964 г. паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а з 4 курса перавялася ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (скончыла ў 1969). Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969–1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970–1976). З 1976 г. — літсупрацоўнік, з 1979 г. — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1982 г. — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 г. — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». У 1977—1980 гг. вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1976 г.

У друку выступала з 1966 г. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1986) за кнігу паэзіі «Метраном».

Рэдакцыя выказвае свае спачуванні родным і блізкім пісьменніцы.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця63

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з хваробай Альцгеймера прапаў у Варшаве

У Беларусі прадаюць амерыканскі мускул-кар, які літаральна ўрос у зямлю. Цана ўражвае3

Адміністрацыя Трампа пазбавіла Гарвард права навучаць замежных студэнтаў2

Цапкала: Папулярнасць Ціханоўскай — вынік накрутак і маніпуляцый23

У Расіі ўжо з'елі ўсю сваю гародніну: у крамах — толькі імпарт7

Як Бразілія стала «фабрыкай шпіёнаў» для расійскіх разведчыкаў4

Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай5

«Шкада Акадэмію». Коршунаў пра прызначэнне Караніка кіраўніком НАН10

Беларускі аналітык параўнаў словы Мерца са словамі Кенэдзі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця63

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць