Дырэктар Федэральнай службы бяспекі Расіі Аляксандр Бортнікаў у 2010 годзе зарабіў амаль 4,6 млн расійскіх рублёў, у 2009 годзе яго даход склаў 4,7 млн рублёў,
паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на дэкларацыю, апублікаваную ў аўторак на сайце ведамства.

Ва ўласнасці Бортнікава знаходзіцца кватэра плошчай 99 квадратных метраў, гараж (18 квадратных метраў), а таксама два машына-месца плошчай па 18 квадратных метраў.

Жонка дырэктара ведамства зарабіла ў 2010 годзе 160 тысяч рублёў. Акрамя таго, яна валодае кватэрай плошчай 115 квадратных метраў, а таксама зямельным участкам (1,198 тысячы квадратных метраў). У яе ўласнасці таксама значыцца жылы дом плошчай 150 квадратных метраў.

Паводле звестак аб даходах, кіраўнік ФСБ і яго жонка аўтамабіляў не маюць.

Першы намеснік дырэктара ФСБ Сяргей Смірноў і яго жонка таксама не маюць асабістага аўтатранспарту. Летась яны зарабілі 3,7 млн рублёў і 208 тыс. рублёў адпаведна. Смірнову належыць зямельны ўчастак (2500 кв.м), кватэра (98,5 кв. м на дваіх з жонкай), кватэра (128,6 кв. м) і гараж плошчай 33,3 кв. м.

Уладзімір Пронічаў — першы намеснік Бортнікава, які таксама займае пасаду кіраўніка Пагранічнай службы. У 2010 годзе яго даход склаў 3,8 млн рублёў. У яго ва ўласнасці ёсць машына маркі Lexus LX570, зямельны ўчастак плошчай 5028 кв. м, жылы дом (811,3 кв. м), кватэра (204 кв. м). Жонка Пронічава ў мінулым годзе не зарабіла нічога, ёй належыць аўтамабіль Lexus LS460, зямельны ўчастак плошчай 3000 кв. м, жылы дом (604,3 кв. м), гараж (123,4 кв. м) і гаспадарчы будынак плошчай 172,4 кв. м.

Яшчэ адзін намеснік дырэктара, статс-сакратар Юрый Гарбуноў, у мінулым годзе зарабіў амаль 4 млн рублёў. Ва ўласнасці ў яго няма ні жылля, ні асабістага аўтатранспарту. Прыбытак яго жонкі склаў 141 тыс. рублёў. Ёй належыць зямельны ўчастак плошчай 1040 кв. м, кватэра (117,3 кв. м), дача (193 кв. м), і гаспадарчыя пабудовы (14 кв. м). Машын няма.

5,3 млн рублёў зарабіў Сяргей Буравлёў, яшчэ адзін намеснік дырэктара ФСБ. У яго ва ўласнасці знаходзіцца аўтамабіль KIA SEPHIA, зямельны ўчастак (1025 кв. м), жылы дом (323 кв. м) і палова кватэры (55 кв. м). Іншая палова запісаная на яго жонку разам з зямельным участкам (290 кв. м), кватэрай (80 кв. м), а таксама адным машына-месцам (13,8 кв. м). Машын у яе няма.

Прыбытак кіраўніка Федэральнай службы аховы генерала Яўгена Мурава ў 2010 годзе склаў 5,8 млн рублёў. Яму належаць машыны Porsche Cayenne, «Масквіч-401», матацыклы Harley Davidson, Suzuki і Honda, а таксама мотаўсюдыход «Polaris». Ён валодае двума зямельнымі ўчасткамі плошчай 1,9 тысячы квадратных метраў і 4,5 тысячы квадратных метраў, двума драўлянымі жылымі дамамі па 180 квадратных метраў, кватэрай плошчай 49 квадратных метраў і цагляным гаражом. Даходы яго жонкі склалі 82 тыс. рублёў за год. З дэкларацыі вынікае, што яна валодае аўтамабілем Lexus 350, кватэрай плошчай 208 квадратных метраў і двума машына-месцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?