Урад Японіі прызнаў, што трымаў у сакрэце прынамсі 5 тыс. замераў і ацэнак распаўсюджання радыяцыі ў сувязі з падзеямі на АЭС «Фукусіма-1».
Гэта было зроблена для недапушчэння магчымай панікі, паведаміў сёння журналістам кіраўнік сакратарыята аб’яднанага штаба па ліквідацыі аварыі на атамнай станцыі, дарадца прэм’ер-міністра краіны Госі Хасона.

«Такая пазіцыя была памылковай», — цытуе ИТАР-ТАСС чыноўніка. Дарадца прэм’ера, паводле паведамлення агенцтва, запэўніў, што надалей уся інфармацыя пра АЭС «Фукусіма-1» будзе агалошвацца і распаўсюджвацца неадкладна.

Прадстаўнікі некаторых заходніх краін адразу пасля аварыі на «Фукусіме-1» абвінавачвалі японскія ўлады ў недастатковым інфармаванні, а эксперты звярталі ўвагу на тое, што многія дадзеныя аб радыяцыйным заражэнні і стане справаў на станцыі супярэчлівыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?