РУП «Беларуськалій» прыступіў да будаўніцтва бярозаўскага рудніка. Цырымонія афіцыйнага пачатку будаўніцтва прайшла каля вёскі Бярозаўка Салігорскага раёну.

Вытворчая магутнасьць новага рудніка складзе каля 6 мільёнаў тонаў у год. Здабытая тут руда будзе накіроўвацца для забесьпячэньня працы перашага рудаўпраўленьня ВА «Беларускалій». Кошт будаўніцтва Бярозаўскага рудніка складае каля 300 мільёнаў эўраў, паведамляе Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

РУП ВА «Беларуськалій» – адзін з найбуйнейшых у сьвеце і самы буйны на тэрыторыі СНД вытворца і пастаўшчык калійных мінэральных угнаеньняў. Прадпрыемства функцыянуе на базе Старобінскага радовішча калійных соляў і ўключае чатыры рудаўпраўленьні, дапаможныя цэхі і абслуговыя падразьдзяленьні, у якіх працуюць каля 20 тысячаў чалавек. Аднак у часе эксплюатацыі дейныя руднікі абядняюцца, таму вырашана асвойваць новы.

Дарэчы, нягледзячы на відавочную сьвяточнасьць акцыі, настрой на прадпрыемстве гэтымі днямі зусім ня радасны. Па ранейшаму не падпісаныя кантракты на пастаўку ўгнаеньняў у Кітай, а гэта важны для беларусаў рынак.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?