У Бруселі 3 мая праходзіць устаноўчае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», паведамляе сайт Еўранеста.

Канферэнцыя старшыняў палітычных фракцый Еўрапарламента 10 лютага прыняла рашэнне аб скліканні першага пасяджэння Еўранеста без беларускай дэлегацыі. Пастанова пачаць працу Еўранеста без прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і парламента Беларусі была прынятая ў Еўрапарламенце аднагалосна.

Раней меркавалася, што ў працы Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (Еўранест) возьмуць удзел 60 еўрадэпутатаў, а таксама па 10 прадстаўнікоў (у асноўным парламентарыяў) ад Грузіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Малдовы і Беларусі. Адносна апошняй разглядаліся розныя варыянты: запрашэнне выключна апазіцыі або апазіцыі і пяці прадстаўнікоў парламента. Аднак гэтыя ідэі не знайшлі разумення ні ў афіцыйнага Мінска, ні ў шэрагу краін — суседзяў ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?