Меркаванні1414

Зварот ветэранаў у абарону «Нашай Нівы» і «Народнай волі»

«Нас хочуць пазбавіць аб’ектыўнай інфармацыі», — пішуць гродзенскія ветэраны.

У небяспецы «Народная воля» і «Наша Ніва». Ім пагражае закрыццё. Міністэрства інфармацыі РБ абвясціла аб гэтым. Мы, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, сябры Гродзенскага грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны, Узброеных сілаў і працы, тыя, хто усё свае свядомае жыццё змагаемся за незалежнасць і адраджэнне Бацькаўшчыны, пратэстуем супраць такіх дзеянняў.

Нас хочуць пазбавіць аб’ектыўнай інфармацыі аб тым, што адбываецца на Радзіме і за яе межамі. Гэта сапраўдны тэрор, які скіраваны на тое, каб замаўчаць праўду. Тую праўду, якой павінен жыць народ Беларусі.

Мы лічым, што супрацоўнікі"Народнай волі» (галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч) і «Нашай Нівы» (шэф-рэдактар Андрэй Дынько) сваімі дзеяннямі бароняць беларускі народ, яго культуру, родную беларускую мову і патрабуем ад чыноўнікаў Міністэрства інфармацыі РБ адмовіцца ад сваіх намераў.

Ветэраны ВАВ Мельнікаў М. Ф, Баліцкі М. І., Каненка В. В.,Тадаровіч І. А. і інш.;

сябры Гродзенскага грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны, Узброеных сілаў і працы Жук В. Я., Бельская Т. У., Шэўчук, А І., Іванова Н. Я., Астроўская І. А., Талерчык А. С. і інш.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым4

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паказаў, які прадукт каштуе 575 рублёў за кілаграм4

Цана — ужо не ключавы фактар. Што адбываецца на рынку загараднай нерухомасці каля сталіцы

Чаму хваробы маладзеюць? Тлумачыць доктар12

Сын супрацоўніка беларускага КДБ вербаваў у Польшчы людзей для нападу на расійскіх апазіцыянераў8

Што цяпер з крамамі «Востраў чысціні»?1

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка11

«СЕО прыходзіў п'яным». Чаму людзі не сыходзяць з месцаў, дзе перасталі плаціць2

Беспрацоўных ужо выклікаюць у міліцыю позвамі — чаму гэта незаконна7

ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых з падробленымі пашпартамі Новай Беларусі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым4

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць