3 мая Ільхам Аліеў прыняў старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Вадзіма Зайцава, паведамілапрэс-служба прэзідэнта Азербайджана.
Таксама паведамляецца, што Вадзім Зайцаў перадаў кіраўніку азербайджанскай дзяржавы вітанні кіраўніка Беларусі.
«На сустрэчы было падкрэслена, што двухбаковыя адносіны паміж Азербайджанам і Беларуссю паспяхова развіваюцца ў розных галінах, адзначана значэнне супрацоўніцтва паміж адпаведнымі структурамі дзвюх краін, канстатаваная неабходнасць пашырэння сувязяў у сферы бяспекі», — адзначаецца ў паведамленні.
Што засталося «за кадрам»? Адно з найвастрэйшых пытанняў ва ўзаемадачыненнях Мінска і Баку сёння — пастаўкі нафты. 1 мая Мазырскі НПЗ стаў на двухмесячны рамонт, ад чаго пастаўкі азербайджанскай нафты па трубаправодзе
Але, калі на парадку дня місіі былі нафтавыя пытанні, чаму паехаў кіраўнік спецслужбы? Мо Лукашэнка, пасылаючы Зайцава, разлічваў на сантымент з боку Ільхама Аліева? Бо бацька Ільхама і папярэдні прэзідэнт Азербайджана, Гейдар Аліеў, у свой час быў кіраўніком КДБ Азербайджанскай СССР.
Невядома, ці спрацавала.
Цікава, што напярэдадні Азербайджан наведала прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.