Галкіпер зборнай Францыі Крыстабаль Юэ пасля перамогі ў матчы 1-га групавога турніру чэмпіянату свету па хакеі над зборнай Беларусі (2:1 ОТ), якая дазволіла яго камандзе выйсці ў наступны раунд, адзначыў важнасць гэтага дасягнення. Паводле яго словаў, французы рады магчымасці згуляць з найлепшымі зборнымі планеты.

— Зборная Францыі ўжо атрымала свой залатую медаль, атрымаўшы магчымасць згуляць з наймацнейшымі зборнымі свету, — прыводзіць Бф Спорт-Экспресссловы Юэ. — У нашай камандзе ёсць хлопцы, якія, акрамя гульні ў хакей, вымушаныя працаваць, каб утрымліваць сем’і. Гэта нялёгка. Рады, што стаў сведкам гэтага дасягнення французскага хакея.

Нагадаем, што зборная Беларусі прайграла ўсе тры матчы папярэдняга этапа (Канада, 1:4; Швейцарыя, 1:4, Францыя, 1:2 ОТ) і цяпер будзе змагацца ў турніры за права застацца ў эліце сусветнага хакея.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?