У Кастрычніцкім судзе працягваецца працэс над актывістам кампаніі «Гавары праўду!» Паўлам Вінаградавым, маладафронтаўцам Алесем Кіркевічам, сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Дзмітрыем Драздом, беспартыйным Андрэем Пратасенем і так званым «навушнікам» Уладзімірам Хамічэнкам.

Вынясенне прысуду - 5 мая, у 10.00

---------------

19.20. Адвакаты Дразда і Пратасені таксама просяць апраўдаць сваіх падабаронных.

19.10. Курсанты школы міліцыі, рассаджаныя ззаду залы не вытрымліваюць працяглага паседжання. Адзін з іх захрапеў на увесь зал.

18.50. Адвакатка Хамічэнкі просіць апраўдаць свайго падабароннага, спасылаючыся на ягоны стан здароўя.

18.14. Ідуць выступленні адвакатаў. Адвакатка Хамічэнкі выступае найлепш за ўсіх астатніх - па пунктах разбівае абвінавачванне. Напрыклад, прадметы, знойдзеныя на Плошчы, нібыта былі знойдзеныя толькі трэцім аглядам плошчы, а 15-й гадзіне 20 снежня.

18.05.

Пракурор просіць для абвінавачаных наступнае пакаранне:

Кіркевіч - 4 гады

Вінаградаў - 4 гады

Пратасеня - 3 гады

Дрозд - 3 з паловай гады

Хамічэнка - 3 гады

.

18.00. Пракурор заяўляе пра ацягчаючыя фактары абвінавачвання Вінаградава і Хамічэнкі. Абодва раней судзімыя, апроч таго, Хамічэнка быў у п'яным стане.

17.58. Пракурор прызнае, што абвіначваемыя не знішчалі казацкі ядловец ля Дома Урада, але ягоная прамова зводзіцца да таго, што ў астатнім віна абвінавачаных даказаная.

17.31. Суд пераходзіць да спрэчак.

17.30. Пытанні Хамічэнку ад адваката. Кажа, што ў яго няма сям'і. З Плошчы не сыйшоў, хоць і хацеў сысці.

17:21. Новае відэа прапануе адгледзець і адвакатка Хамічэнкі. Пракурор зноў супраць. Ён развязна даводзіць: «У нас Хамічэнка і так сёння зорка №1». Суддзя адхіляе і гэтае хадайніцтва.

17.20. Адвакатка Кіркевіча прапануе далучыць да матэрыялаў следства дадатковае відэа, узятае з інтэрнэта. Яно сведчыць пра мірны характар акцыі і жорсткасць з боку міліцыі. Пракурор не бачыць сэнсу ў праглядзе. Адвакаты адзінагалосна падтрымліваюць хадайніцтва. Суддзя чакаема адхіляе яго: «Дзеянні міліцыі не з’яўляюцца прадметам судовага следства».

17.01. Вінаградаў хадайнічае вярнуць забраныя ў яго рэчы яго грамадзянскай жонцы.

17.00. Абвінавачванне Вінаградава ў знявазе дзяржаўных сімвалаў праз сканчэнне тэрміна даўніны знятае.

16.23. Пракурор прапануе зняць абвінавачванне Вінаградава аб знявазе дзяржаўных сімвалаў праз сканчэнне тэрміна даўніны. Суддзя сыходзіць для прыняцця рашэння.

16.20. Хадайніцтва пракурора аб далучэнні матэрыялаў ранейшых судоў задаволенае.

16.17. Пракурор заяўляе, што ўжо ўступілі ў сілу рашэнні ранейшых судоў, якія трактавалі падзеі 19 снежня як «масавыя беспарадкі». Таму і ён заклікае трактаваць гэтым чынам. Адвакаты выступаюць супраць — падчас тых працэсаў аналізаваліся дзеянні іншых людзей.

16.15. Падчас выступу Палажанкі міліцыянт перадаў суддзі цыдулку з невядомым зместам.

16:07. Паказанні Палажанкі не адрозніваюцца ад тых, што яна давала на судзе над Саннікавым. Яна кажа, што людзі паводзілі сябе выключна мірна.

16:00 Палажанка знаёмая з Вінаградавым і Кіркевічам, але на Плошчы іх не бачыла.

15.55. Клічуць Насту Палажанку, якая толькі што выступала на судзе Саннікава. Суддзя выносіць заўвагу Палажанцы, якая нават не пачала выступаць. Маўляў, пераміргвалася з абвінавачанымі.

15.48. Качакур: «Бег спецназ, збіваў ўсіх людзей запар». Папярэджанняў пра прымяненне сілы ён не чуў.

15.41. Новы сведка — Уладзімір Качакур, які цяпер прыйшоў з пашпартам і можа адказаць на пытанні пракурора. Ён прадставіўся сябрам Кіркевіча, расказаў, што з Плошчы Незалежнасці сыйшоў пасля 20 хвілін пасля прыходу спецназаўцаў. «Міліцыя з’явілася збіваць людзей», — кажа ён. Адзначае, што былі правакацыі з боку міліцыі.

15.23. Пытанне Дразду, чаму ён раней «не пазнаваў» сябе на відэа? Дрозд: «У мяне існавалі аснаванні не давяраць следству».

15.19. Выяўленыя істотныя супярэчанні паміж дасудовымі і судовымі паказаннямі абвіначаных.

15.18. Алесь Кіркевіч адказвае на пытанні пракурора і суддзі.

14.51. Відэа з «бясчынствамі» Кіркевіча чамусьці паказваюць зноў, ужо ў другі раз.

14.40. Відэа ўсё тое ж — няўцямнае, дрыготкімі рукамі аператара, на якім немагчыма нічога разабраць.

14.38. Прагляд відэа Кіркевіча. Файл аформлены спецэфектамі ў выглядзе надпісаў «Кіркевіч штурмует Дом правітельства» гарнітурай, якая нагадвае языкі полымя.

14.27. Праз языкі вогнішча часам праскоквае выява Лукашэнкі.

14.25. Відэа са спальваннем чагосьці працягваецца ўжо пяць хвілінаў.

14.18. Працягваецца прагляд фота і відэа. Паказваюць фота, знойдзеныя на камп’ютары Вінаградаў. Ён адмаўляецца адказваць на пытанні суддзі, сказаў толькі адну фразу, падказаўшы памочніку суддзі, у якой папцы знаходзяцца патрэбныя файлы. Не відэа нехта спальвае на вогнішчы нейкія плакаты. Абвіначванне трактуе гэта як знявагу дзяржаўных сімвалаў.

14.05. Пачалася другая частка пасяджэння. Паўла Вінаградава абараняе іншы адвакат.

— 12.49

Буйным планам Класкоўскі з палкай.

12.46

На відэакадрах бачна, што дзверы ў Дом Урада застаўленыя шафамі і сталамі. Народ спрабуе іх адсунуць.

12.41

Пратасеня ў жоўтай куртцы і жоўтай шапцы б’е. Валтузьня каля дзьвярэй. Зноў Хамічэнка буйным плянам.

12.37

На відэакадрах людзі б’юць па дзьвярах Дома ўраду. На першым пляне Федаркевіч. Класкоўскі грукае ў дзьверы.

12.32

Агульныя планы плошчы. Хлопец у сіняй куртцы і акулярах б’е дошкай па дзвярах Дома Урада.

12.25

На відэакадрах бачныя Халіп і Саннікаў.

12.24

На трэцім дыску бачна Рымашэўскага з мегафонам. Зноў няма гуку. Кастусёў з мегафонам, гуку няма. Прамаўляе Статкевіч, гуку няма.

12.21

Наступны дыск у судзе прагледзець немагчыма, сказаў тэхнічны супрацоўнік.

12.17

Пракурор пытаецца Пратасеню, ці ён быў апрануты ў жоўтую куртку. Пратасеня сказаў, што не. Дрозд прызнаў, што ён нанёс ад адчаю два ўдары па дзьвярах.

12.19 Хамічэнка пазнаў сябе на відэа. Але як наносіў удары ледасекам, не памятае.

11.54 Суд пераходзіць да даследавання відэазапісаў. Відэа ідзе без гука.

***

11.50 Сведка, настаўнік ліцэю з Горадні Госцеў. Кіркевіча ведае даўно. Аляксандр займаўся краязнаўствам, ствараў музей, цікавіцца архаалогіяй, музейнай справай. Кіркевіч вельмі адказны, актыўны, цікаўны чалавек, вучыўся ў гістарычным класе ліцэя. Адказваў за фонды музея. Ён характарызуе Кіркевіча як высокамаральнага чалавека, сумленнага і адказнага.

11.45

Сведка, пастар пратэстанцкай царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў Павал Руды. Распавядае пра маральныя якасці Кіркевіча. Кажа, што той сапраўдны хрысціянін, які трымаецца хрысціянскіх каштоўнасцяў.

11.25 — 11.35

Слухаюць сведку Казака з Наваградка. Ён сказаў, што ведае з абвінавачаных толькі Кіркевіча. Разам з ім ён быў на плошчы. Казак быў у ахове Рымашэўскага, стаяў каля помніка Леніну. Бачыў з’яўленне АМАПа на плошчы, Як і хто біў шкло ў Доме ўрада не бачыў, бо стаяў далёка. АМАП біў дубінкамі людзей, адштурхоўваў шчытамі. Кандыдаты казалі пра перамовы з урадам. Пайшлі да Дома Урада да таго, як пачалі біць шкло. Казак ахоўваў зону каля помніка, ачапленне стрымлівала народ. Ён бачыў два ланцугі спецназа. Другі ланцуг дзейнічаў даволі жорстка.

Адвакаты ўдакладняюць у сведкі Казака, што рабіў, дзе знаходзіўся кандыдат у прэзідэнты Рымашэўскі. Распавёў, што спецназ выскачыў на кандыдатаў, калі тыя казалі пра перамовы. Не памятае, ці бачыў Кіркевіча.

10.55 — 11.08

Сведка Ваўчок з Наваградка — знаёмы Кіркевіча. 19 сьнежня бачыў Кіркевіча каля чыгуначнага вакзала. На плошчы Кіркевіча не бачыў. Бачыў, як спецназ выходзіў на плошчу. Ён выйшаў праз паўгадзіны пасля біцця шкла ў будынку Дома Ураду. Быў у гэты момант у раёне елкі.

Пэўны час знаходзіўся каля Віталя Рымашэўскага. Потым, каля ёлкі. Бачыў, як натоўп пайшоў да Дома Урада. Лічыць, што білі шкло правакатары. Ён кажа, што ніякага штурму Дома Урада не было, гэта была правакацыя, каб паказаць, што былі беспарадкі, а не мірны мітынг. Суддзя запыталася, ці выносілі нейкія прадметы з кватэры, якія маглі выкарыстоўвацца на плошчы. Сведка на пытанне не адказваў.

Сведка распавёў, што быў у офісе БХД разам з Віталём Рымашэўскім. Дамовіліся на плошчы трымацца разам. Кіркевіч нейкі час таксама быў з імі. Але часам людзі губляліся. Кіркевіча згубіў недзе каля Чырвонага касцёла. Што казалі кандыдаты, дакладна не памятае. Але ён не чуў, каб хтосьці з кандыдатаў заклікаў на штурм Дома Урада.

10.38 — 10.48

Спадарыня сведка з Наваградка. Прыехала ў Менск, была на плошчы. Была каля прыступак Дома ўраду, чула, як білі шкло. Яна не чула, каб хтосьці заклікаў да штурму Дома Урада.

Кажа, што кандыдаты гаварылі пра перамовы. Дзе яны меркавалі весці гэтыя перамовы, сведка не чула.

10.26

Сведка Качагур прыйшоў без пашпарта. Суддзя адмовілася слухаць яго паказанні. Выклікана сведка Бахар.

10.22

З’явіліся новыя сведкі. Сярод іх Віталь Рымашэўскі, які зараз дае паказанні на судзе ў Андрэя Саннікава. Але пракурор Бароўскі пярэчыць: калі зьявіцца Рымашэўскі, тады і будуць разглядаць. Аднак двое іншых сведак будуць даваць паказанні.

10.18

Працэс аднавіўся.

10.15

Працэс яшчэ не пачаўся, бо яшчэ наладжваюць тэхніку для прагляду відэаматэрыялаў. Два шэрагі ў залі суду займаюць

курсанты са школы міліцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?