Раніцай тэмпература панізілася да 0 градусаў. На тэрыторыі Ваўкавыскага, Гродзенскага, Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў выпаў снег вышынёй 2-3 см.

У Гродзенскай вобласці выпаў снег. Пра гэта паведаміла інжынер-сіноптык Гродзенскага абласнога гідраметэацэнтра Тамара Балаткевіч.

Днём на Гродзеншчыне чакаецца тэмпература ў межах 6-11 градусаў цяпла, таму снег хутка знікне.

Снег у траўні - анамальная для Беларусі з'ява. Аднак старажылы памятаюць, калі снег выпадаў і ўлетку, адзначыла Тамара Балаткевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?