У дзень памінання памерлых 3 мая ў Беларусі могілкі і іншыя месцы пахавання наведала больш за 1,3 мільёна чалавек. Пра гэта паведаміла МУС.
У Мінску ў рытуальных мерапрыемствах, якія адбыліся на 17 могілках, удзельнічала каля 57 тысяч грамадзян. Парушэнняў грамадскага парадку не дапушчана, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.