«Дэфіцыту харчовых і нехарчовых тавараў на беларускім рынку не існуе», — заявіў журналістам 4 мая ў Мінску першы намеснік міністра гандлю Аляксандр Забела, адказваючы на пытанне аб уплыве на гандаль імпартным таварам праблем з валютай.

«Сёння ёсць дастаткова таварных запасаў, якія былі створаныя імпарцёрамі загадзя, ідуць пастаўкі і цяпер, — сказаў Забела. — Літаральна па кожнай пазіцыі праблем з таварам няма. Сёння імпарцёры забяспечваюць тым жа таварам рознічны гандаль, які быў і раней».

Пры гэтым ён прызнаў, што «цяжкасці з валютай ёсць». «Тым не менш яна прадаецца і купляецца, праходзяць і тавараабменныя аперацыі», — канстатаваў першы намеснік міністра гандлю.

Забела таксама адзначыў, што «ёсць пэўныя праблемы і з адпускным коштам тавараў». «Гэта звязана не з ростам кантрактнай цаны, якая ў валюце не змянілася, а з ростам курсу валют», — адзначыў першы намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?