Затым адпусцілі.
Да блогера Яўгена Ліпковіча раніцай 5 траўня з’явіліся дадому міліцыянты і забралі яго на «размову».
Пра гэта блогер паспеў паведаміць у суполцы ШОС у сацыяльнай сетцы Facebook.
Па словах Ліпковіча, прычынай візіту міліцыі з’яўляецца заява старшыні афіцыёзнага саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца.
У чым менавіта заключаецца «прыніжэнне» пакуль невядома.У некалькіх інтэрв’ю блогер прапаноўваў забараніць распаўсюд праз кніжныя крамы твораў Чаргінца, якія маюць «не проста эратычны, а месцамі парнаграфiчны змест».
***
Пазней Ліпковіча выпусцілі пасля давання тлумачэнняў. Сітуацыю ён падрабязна апісаў у сваім жж і фэйсбуку.
-
Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць
-
Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі
-
«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа
Каментары