Сёння Вільню наведвае Галава ведамства федэральнага канцлера Германіі, міністр па асаблівых даручэннях Рональд Пофала. Спачатку ён меў выступ перад студэнтамі ЕГУ, пасля сп. Пофала — даў прэс-канферэнцыю для белрускіх журналістаў.

Ён выступіў з невялікай прамовай, дзе адзначыў: «У нас застаецца вялікая занепакоенасць сітуацыі ў Беларусі, гвалт над дэманстрантамі, палітвязні. Мы ніколі з гэтым не пагодзімся. Таму былі прынятыя санкцыі, якія былі ўзгодненыя ўнутры Еўрасаюза.

Цяпер яшчэ і пагражае закрыццё дзвюм газетам. Для нас свабодная прэса — ядро дэмакратычнай дзяржавы. Мы будзем рабіць усё, каб падтрымаць вас».

Першае пытанне тычылася магчымых эканамічных санкцый супраць беларускіх уладаў. «Я раздзяляю меркаванне, што выбух у метро выкарыстоўваецца, каб узмацніць рэпрэсіі. Мы прыглядаемся да ўсіх працэсаў. Цынічна думаць, што перакваліфікацыя абвінавачвання можа прывесці да больш ліберальнай рэакцыі. Але любое абвінавачванне для нас непрымальнае.

«Эканамічныя санкцыі, з імі трэба быць асцярожнымі, бо гэта можа прывесці да шкоды простым грамадзянам. Трэба, каб па магчымасці людзі не пакутавалі ад санкцый і іх наступстваў. Трэба ўсё ўзважыць»

Што датычыць закрыцця газет «Нашай Нівы» і «Народнай волі», то нямецкі чыноўнік зазначыў: «З той пары, як мы даведаліся пра закрыццё газет, то кожны раз звяртаем ўвагу на непрымальнасць такога кроку. Мы будзем гэта крытыкаваць, як і зняволенне дэманстрантаў. Рэжым трэба прымусіць, каб яны далі магчымасць вам працаваць. Але можна працаваць і па-за краінай. Напрыклад, інтэрнэт. Мы будзем падтрымліваць газеты».

Спадар Пофала расказвае, што паміж Калядамі і Навом годам меў размову з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. «Я размаўляў са спадаром Макеем пасля выбараў. Мне было важна звярнуць ягоную ўвагу на вызваленне палітвязняў. Я зазначыў, што ніякіх кантактаў не будзе, пакуль не выкананаюць гэтае патрабаванне. Больш ніякіх кантактаў не было».

«У Беларусі не было ніколі дэмакратыі. Прынамсі, у тым сэнсе, што мы разумеем.

Канечне, былі нейкія зрухі перад выбарамі. Калі Лукашэнка кажа, што маленькая расліна дэмакратыі, што толькі выбілася з глебы, гэтага ўжо дастаткова, то гэта няправільна», — сказаў Р.Пофала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?