Суд Ленінскага раёна сталіцы прызнаў вінаватымі ў сукупнасці злачынстваў (хабарніцтва, падробка дакументаў, незаконны абарот псіхатропных рэчываў) участковага доктара-тэрапеўта адной са сталічных паліклінік і яе пацыента.

28-гадовымінчук-наркаман звярнуўся з недвухсэнсоўнай просьбай палегчыць пакуты да ўчастковага доктара-тэрапеўта, якая выпісала яму рэцэпт на набыццё 40 таблетак трамадолу, атрымаўшы за паслугу 20 тысяч беларускіх рублёў. Крыху папрацаваўшы з набытым рэцэптам, малады чалавек унёс змены ў графу з колькасцю таблетак — замест 40 штук у незаконным медыцынскім дакуменце з’явілася лічба 140. Прычым, як высветлілі следчыя Ленінскага РУУС, такія махінацыі доктар і пацыент паўтарылі дзесяць разоў.

Суд кваліфікаваў дзеянні доктара як атрыманне хабару і дапамогу ў набыцці псіхатропных рэчываў і прысудзіў яе да трох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. З улікам пажылога ўзросту падсуднай ёй была дадзеная адтэрміноўка на два гады. Прадпрымальны пацыент, у сваю чаргу, за даванне хабару, падробку дакументаў і незаконнае набыццё псіхатропных рэчываў атрымаў чатыры гады абмежавання волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?