У Бабруйску 5 мая ў 10:30 распачаўся суд над Яўгенам Васьковічам, Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым, якіх абвінавачваюць у падпале будынка мясцовага аддзялення КДБ (частка 2 артыкул 339 Крымінальнага кодэксу — «Асабліва злоснае хуліганства»). Ім пагражае ад сямі да дванаццаці гадоў турэмнага зняволення.

 Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Журналіст «Бабруйскага кур’ера» Яўген Васьковіч быў затрыманы 17 студзеня ў Магілёве.

Нагадаем, што невядомыя ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года ў Бабруйску здзейснілі напад на будынак КДБ. Адразу аператыўнікі затрымалі актывіста анархісцкага руху Сяргея Слюсара, правялі ў яго дома ператрус, аднак затым ён быў вызывалены, паколькі следства не ўстанавіла яго датычнасці да нападу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?