Рэха беларускага рэпу дакацілася да Нямеччыны. Апошні нумар буйнога нямецкага хіп-хопавага часопісу «Backspin» прысьвячае цэлыя тры паласы лідэру гурта «ЧпБ», які выступае пад псэўданімам Кроў. Аўтар матэрыялу, Інго Пэтц, якому ад верасьня не даюць візы ў Беларусь, даходліва тлумачыць неабазнаным чытачам беларускую рэчаіснасьць. Ілюстрацыі для артыкулу зрабіў фотажурналіст «Нашай Нівы» Андрэй Лянкевіч.

Мова – бадай, галоўны інструмэнт рэпу. У Беларусі з мовай – праблема. Дзякуючы артыкулу нават самыя апалітычныя нямецкія падлеткі ў бэйсболках ды абвіслых джынсах даведаюцца пра тое, чаму ў Беларусі прыцясьняецца беларуская мова і якое гэта мае дачыненьне да музыкі. Інакш кажучы, ненавязьлівая палітінфармацыя, якая, між тым, дае досыць глыбокае і, варта аддаць журналісту належнае, надзвычай дакладнае ўяўленьне пра жыцьцё беларускай апазыцыйнай моладзі. На думку аўтара, Кроў – не адзіны музыка пратэстнай хвалі, але ўнікальны паводле градусу палітызаванасьці сваіх тэкстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?