У Мінску з5-га паверха «Паркінгу», што на вуліцы Куйбышава на Камароўцы, зваліўся аўтамабіль«Мерсэдэс-Брабус» .
фота нумара машыны і лагатып МУС Беларусі.
У
Цалкам верагодна, што кіроўца «Мерсэдэса» папросту пераблытала педалі ў аўто. Тыя з аўтааматараў, хто пакідае на гэтым паркінгу аўто, адзначаюць адсутнасць на ім моцных адбойнікаў і бардзюраў.
Правы кіроўцы Вольга атрымала 13 гадоў таму. Дзяўчына ездзіла на «Мэрсэдэсе» з нумарной планкай «Министерство внутренних дел», але пры гэтым нідзе не працуе.Журналісты «Комсомольской правды» знайшлі сяброўку дзяўчыны. Тыя кажуць, што Вольга сцвярджае: яна запаркавала машыну, заглушыла рухавік, але паляцела наперад.
«Мы схільныя меркаваць, штокаробка-аўтамат была няспраўная», — кажа яе сяброўка.
Як такое можа быць? Пры заглушаным рухавіку машына не рухаецца. А для таго, каб пераскочыць высокі бардзюр і збіць парапет, патрэбна высокая хуткасць. У той жа час пры працуючым рухавіку і няспраўнасці ў сістэме падачы паліва рэзкае некантраляванае паскарэнне сапраўды магчыма.
ДАІ для расследавання падзей чакае выхаду пацярпелай з бальніцы.