Міжнародныя рэзервовыя актывы (золатавалютныя рэзервы) Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, павялічыліся за красавік на 32,1 млн. долараў (0,9%) і на 1 мая 2011 года склалі 3 млрд. 793,5 млн. долараў ЗША. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Пры гэтым з пачатку года аб’ём ЗВР краіны знізіўся на 1 млрд. 237,2 млн. долараў (24,6%).

Паводле звестак Белстата, у структуры золатавалютных рэзерваў рэзервовыя актывы ў замежнай валюце склалі 1 млрд. 440,7 млн. долараў, што на 467 млн. долараў (24,5%) менш, чым на пачатак года. У той жа час за красавік рэзервы ў валюце павялічыліся на 103,2 млн. долараў (7,7%).

Аб’ём манетарнага золата ў рэзервах знізіўся за студзень-красавік на 53 млн. долараў (3,3%) і на 1 мая склаў эквівалент 1 млрд. 546,8 млн. долараў. Пры гэтым за красавік актывы ў золаце выраслі на 146,4 млн. долараў, ці 10,5%.

Іншыя актывы склалі 207,4 млн. долараў, што ў 4,6 разу менш, чым на пачатак года. За красавік іншыя актывы скараціліся на 230,6 млн. долараў (52,6%).

СДР (спецыяльныя правы пазычання) склалі 598,6 млн. долараў супраць 567,7 млн. долараў на пачатак 2011 года.

За 2010 год золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся амаль на 622 млн. долараў, ці на 11%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?